wd wp Пошук:

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей — музей у аграгарадку Гудзевічах (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць).

Гісторыя

Фрагмент экспазіцыі.
Фрагмент экспазицыи.

Створаны на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу стварыў былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алесь Мікалаевіч Белакоз. Школьны музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 года. Яго адкрыццё было прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам.

Школьнікі пад кіраўніцтвам Белакоза пачалі пісаць лісты пісьменнікам, мастакам, дзеячам навукі і культуры з просьбай даслаць выказванне пра беларускую мову, чарнавік ці рукапіс свайго твора, кнігу з аўтографам і інш. Назбіралася многа матэрыялаў і быў адчынены школьны літаратурна-краязнаўчы музей. Спачатку музей размяшчаўся толькі ў адным пакоі (цяпер гэта 1-ая літаратурная зала).

У 1981 годзе пабудавалі новую двухпавярховую школу. Тады пад музей аддалі будынак старой школы, які размясціў чатыры экспазіцыйныя залы і калідор. Адчынены ў 1984 годзе.

Яшчэ ў 1980 годзе калгас дапамог перавезці з в. Семярэнкі да музея хатку, пабудаваную ў канцы XVIII стагоддзя. Першая экскурсія ў ёй была праведзена 6 студзеня 1981 года. Пазней, у 1995 годзе, калгас дапамог перавесці да хаткі свіронак (таксама з в. Семярэнкі).

У 1990 годзе загадам Гродзенскага упраўлення культуры № 10 ад 12.02.1990 г. на аснове рашэння Мастоўскага раённага Савета народных дэпутатаў № 269 ад 17.01.1990 г. музей стаў дзяржаўным.

Тады ж пад музей быў перададзены 2-гі школьны будынак, дзе ў гэты ж год была адчынена зала «Народная медыцына», праект якой зрабіў мастак Алесь Ступень. У гэтым жа будынку ў 1990 годзе былі аформлены дзве залы «Лёну і народнага ткацтва», мае ўнікальную калекцыю падвойных дываноў. У 1991 годзе два асобныя музейныя будынкі злучыліся трэцім, новым. Паступова і тут адчыніліся экспазіцыйныя залы. У 1997 годзе была зроблена зала «Гісторыя Гудзевіч у дакументах і фотаздымках». Зала «Гудзевічы ў мастацтве» і выставачная зала прынялі наведвальнікаў адпаведна у 2000 г. і 2001 г. У 2002 годзе адчынілася зала «Практычнага ткацтва», дзе размясціліся трое дзеючых вялікіх кроснаў, на якіх супрацоўніцы музея ткуць падвойныя дываны, посцілкі, абрусы, ручнікі, сурвэткі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культура Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Гудзевічы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя музеі Беларусі