У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Валовіч і Рыгор Валовіч.
Грынька Ходкавіч Валовіч (? — пасля 1503) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Велікакняжацкі канюшы ў 1451—1459, гарадзенскі гараднічы ў 1488—1495, намеснік перавальскі (1503).
У 1480 зрабіў уклад у манастыр на Каложы (Гародня).
Упершыню названы Валовічам у грамаце 1499. Быў заснавальнікам роду Валовічаў. Меў шмат сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду.