Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Інстытут з’яўляецца старэйшай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай вопытнай станцыі, арганізаванай у 1910 годзе па рашэнню сябраў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Інстытут займаецца рашэннем задач, накіраваных на навуковае забеспячэнне развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, пошук найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараненне дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў вытворчасць, падрыхтоўку кадраў.