wd wp Пошук:

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат

ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» — прамысловае прадпрыемства ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці.

Камбінат заснаваны ў 1966, у 1971 ўключаны ў склад Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па вытворчасці малочнакансервавай прадукцыі і прадуктаў дзіцячага харчавання «Саюзкансервмалако» як адзінае ў той час прадпрыемства на тэрыторыі СССР, якое спецыялізавалася на вытворчасці згушчонага стэрылізаванага малака без цукру.

З 1997 ААТ з сучаснай назвай. У 2004 г. ў склад прадпрыемства ўключаны (як філіял) Браслаўскі малочны завод. Дзейнічаюць цэхі (2005): кансервавы, маслацэх, цэльнамалочны, бляшана-баначны, па вытворчасці сухога абястлушчанага малака.

На прадпрыемстве вырабляецца каля 50 назваў прадукцыі (2005): малочныя кансервы (малако, вяршкі згушчоныя з дабаўкамі цыкорыю, кавы і інш.), малако цэльнае, сухое, смятана, тварог, тварожныя вырабы, сыры мяккія, цвёрдыя і інш. За год камбінат перапрацоўвае каля 230 тыс. т малака, вырабляе каля 80 млн умоўных банак кансерваў.

Прадукцыя экспартуецца ў Расію, краіны Балтыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вытворцы малочных прадуктаў Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Глыбокага
Катэгорыя·Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі