wd wp Пошук:

Глухая Вільва

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вільва.

Глухая Вільва — рака ў Пермскім краі Расіі, левы прыток Язьвы (басейн Камы). Даўжыня 234 км, плошча басейна 1740 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Урала, цячэ на паўночным захадзе па забалочанай раўніне. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе ў красавіку — пачатку траўня, паводкі летам і восенню. Замярзае ў лістападзе, пачатак крыгалома ў другой палове красавіка — пачатку траўня.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Пермскага края
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных