wd wp Пошук:

Герулы

Шчыт правадыра герулаў у складзе позняй рымскай воінскай часці.

Герулы (лац.: Heruli), Верлы — германскае племя, якое жыло ў Паўночным Прычарнамор’і, на сярэднім Дунаі і ніжнім Рэйне ў 3-5 стст. н.э. З IV ст. вядомыя як найміты ў Старажытным Рыме. Сувязі паміж рознымі групамі герулаў незразумелыя. З розных крыніц вядома, што герулы здзяйснялі марскія набегі ў Галіі, Іспаніі, на Балканах (Афіны, Спарта) і на Чорным моры. Адна група на сярэднім Дунаі (у Паноніі) каля 470 г. стварыла ўласнае каралеўства, якое было падначалена лангабардам каля 510 г., пасля грала другарадную ролю, пакуль не асіміляваліся сярод іншых народаў. Як відаць, герулы ў Паноніі падтрымлівалі сувязі з паўднёвай Скандынавіяй, куды, згодна з грэчаскім гісторыкам Пракопам, і адправілася частка герулаў пасля паразы ад лангабардаў, пасяліўшыся побач з племем гетаў (грэч. Gautoi). Слова «Erilaz», часта сустракаемае на рунічных помніках у паўднёвай Швецыі, часта звязваецца з геруламі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Германскія плямёны
Катэгорыя·Вялікае перасяленне народаў
Катэгорыя·Перадгісторыя Венгрыі
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы