wd wp Пошук:

Герб Чарнаўчыцаў

Герб Чарнаўчыцаў — герб вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Апісанне

Герб Чарнаўчыцаў уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны сярэбраны Троіцкі касцёл з чырвоным аздабленнем, у чорным ускрайку, што ў сімвалічнай форме перадае назву населенага пункта — сярэбраны паляўнічы ражок, які служыць напамінам пра фундатара касцёла Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чарнаўчыцы
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі