wd wp Пошук:

Герб Туркменістана

Герб Туркменістана
**Дзяржаўны герб Туркменістана** — сімвал дзяржаўнай улады [Туркменістана](/Туркменістан "Туркменістан"), спалучае ў сабе культурную спадчыну родапачынальнікаў туркменскага народа Агуз хана і [дынастыі Сельджукаў](/Дынастыя_Сельджукаў "Дынастыя Сельджукаў"), якія стварылі ў старажытнасці магутную імперыю і якія аказалі прыкметны ўплыў на развіццё як цюркскіх народаў, так і насельніцтва [Еўразіі](/Еўразія "Еўразія") ў цэлым.

Дзяржаўны герб Туркменістана ўяўляе сабой васьміграннік зялёнага колеру з жоўта-залацістай аблямоўкай, у які ўпісаныя два колы блакітнага і чырвонага колераў. Колы падзеленыя паміж сабой жоўта-залацістымі палосамі аднолькавай шырыні. На зялёным фоне васьмігранніка вакол чырвонага кола намаляваны асноўныя элементы нацыянальнага багацця і сімволікі дзяржавы:

На кальцавой паласе чырвонага колам памерам у 2 дыяметра блакітнага кола намаляваныя па ходу гадзінікавай стрэлкі пяць асноўных дывановых гёляў: ахалтэке, салыр, эрсары, чоўдур, ёмут, якія сімвалізуюць сяброўства і згуртаванасць туркменскага народа.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гербы