wd wp Пошук:

Герб Рэчы Паспалітай

Герб Рэчы Паспалітай — сімвал уніі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Уяўляў сабою аб’яднаны герб абедзвюх дзяржаў на чатырохчасткавым шчыце, у першай і чацвёртай частках польскі белы арол, у другой і трэцяй вялікалітоўская «Пагоня». На малым шчытку звычайна знаходзіўся герб правячага манарха.

Герб Студзеньскага паўстання

Падчас Студзеньскага паўстання выкарыстоўваўся адменнік герба, які складаўся ўжо з трох палёў. Трэцяе поле займаў Архангел Міхаіл. Новы герб меў уяўляць сабой Рэч Паспалітую Трох Народаў, аднак афіцыйна так ніколі і не быў выкарыстаны.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэч Паспалітая
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы дзяржаў