wd wp Пошук:

Герб Нагорна-Карабахскай Рэспублікі

Герб Нагорна-Карабахскай рэспублікі уяўляе сабой арла, над галавой якога карона з арнаментам. На грудзі арла шчыт, падзелены на дзве часткі:у верхняй — панарамай гор, у ніжняй — вертыкальная выява сцяга Нагорнага Карабаха. У сярэдзіне шчыта намаляваныя дзве каменныя галовы з помніка «Мы — нашы горы» у Стэпанакерце — сталіцы Нагорнага Карабаха. У лапах арла розныя прадукты земляробства, уключаючы пшаніцу і вінаград. Арла атачае стужка з надпісам чорным па белым на ўсходнеармянскай мове «Рэспубліка Нагорны Карабах»

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Нагорнага Карабаха