wd wp Пошук:

Герб Лівіі

Герб Лівіі
**[Лівійскі](/Лівія "Лівія") герб** (арабская мова: شعار ليببا) — у цяперашні час — амаль той жа самы герб, які выкарыстоўваўся, пакуль краіна была часткай Федэрацыі Арабскіх Рэспублік. Цяперашні герб быў прыняты пасля выхаду Лівіі з Федэрацыі ў [1977](/1977 "1977") годзе.

Роднасны сцягу, зялёны колер з’яўляецца з аднаго боку сімвалам Зялёнага плашча прарока Мухамеда, а з другога знакам Зялёнай Рэвалюцыі палкоўніка Кадафі.

Ястраб, намаляваны на гербе, з’яўляецца Ястрабам Курайш, эмблемай роду прарока Мухамеда.

Фраза اتحاد الجمهوريات العربية (ittiħād al-jumhūriyyāt al-`arabiyya «Саюз арабскіх рэспублік») на стужцы сціснута ў кіпцюрах ястраба.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лівія
Катэгорыя·Гербы дзяржаў