Герб Гродзенскага раёна — геральдычны сімвал Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2020 г. № 410.
Герб Гродзенскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, у чырвоным полі якога намалявана галава зубра залацістага колеру з серабрыстымі рогамі.