Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі (каля 1600 — 1658) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Яна.
Пісар земскі аршанскі з 1646 года. Купіў у пана Календы Мерач у Троцкім павеце, валодаў таксама Стоўбцамі і Мхерынам у Аршанскім павеце.