wd wp Пошук:

Георгій Георгіевіч Замыслоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Замыслоўскі.

Георгій Георгіевіч Замыслоўскі (13 (25) мая 1872 — 1920) — дэпутат III—IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні (фракцыя правых).

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1894 года служыў памагатым сакратара Камісіі па складанні мясцовых забаронных кніг пры Міністэрстве юстыцыі. З 1899 года міравы суддзя па Курляндскай губерні. З 1903 года — таварыш пракурора Гродзенскага, з 1904 — Віленскага акруговых судоў, у чэрвені 1906 — лістападзе 1907 выконваў абавязкі таварыша пракурора Віленскай судовай палаты. З 1907 года — член Дзяржаўнай думы. Надворны саветнік (1905).

Член Саюза рускага народа (з 1908 — Рускага народнага саюза імя Міхаіла Архангела). Удзельнічаў у справе Бейліса, прадставўляючы маці Андрэя Юшчынскага, дабіваўся пакарання Бейліса. Пасля 1917 — удзельнік Белага руху.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Члены Рускага сходу
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Саюз рускага народа
Члены Саюза рускага народа
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання
Дзяржаўныя дзеячы Расіі
Нарадзіліся ў 1872 годзе
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні
Нарадзіліся 13 мая
Постаці Белага руху
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
Памерлі ва Уладзікаўказе
Памерлі ў 1920 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Асобы