Гемадыяліз (ад гема … і стар.-грэч.: διάλυσις — раскладанне, аддзяленне) — метад пазанырачнага ачышчэння крыві пры вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці. Падчас гемадыялізу адбываецца выдаленне з арганізма таксічных прадуктаў абмену рэчываў, нармалізацыя парушэнняў воднага і электралітнага балансаў.
Варта адрозніваць гемадыяліз (пры якім ачышчэнне крыві ажыццяўляецца праз штучную мембрану з ужываннем апарата «штучная нырка») ад перытанеальнага дыяліза (пры якім ачышчэнне крыві ажыццяўляецца за кошт змены спецыяльных раствораў у брушной паражніне, а ў якасці мембраны выступае брушына пацыента) і кішачнага дыяліза (прамыванне слізістай абалонкі кішачніка умерана гіпертанічным растворамі).
![]() |
Гемадыяліз на Вікісховішчы |
---|