wd wp Пошук:

Гегард

Гегард (арм.: Գեղարդ, [geghárd], літаральна - «дзіда»), таксама ўжываецца старая назва Айрыванк («пячорны манастыр») — манастырскі комплекс, унікальнае архітэктурнае збудаванне ў Катайкскай вобласці, Арменія. Размешчаны ў цясніне горнай ракі Гохт (правы прыток ракі Азат), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Ерэвана. Занесены ЮНЕСКА ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай спадчыны.

Больш поўная назва - Гегардаванк (арм. Գեղարդավանք, [geghárdavánkh]), літаральна - «Манастыр дзіды». Назва манастырскага комплексу паходзіць ад дзіды Лонгіна, якой пракалолі цела Ісуса Хрыста на Крыжы, і, як сцвярджаецца, прывезенага ў Арменію апосталам Фадзеем у ліку многіх іншых рэліквій. Зараз дзіда выстаўлена ў музеі Эчміядзіна.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пячорныя манастыры
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Арменіі
Катэгорыя·Манастыры Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Армянскія манастыры
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Храмы Катайкскай вобласці