wd wp Пошук:

Геатэктура

Геатэктура (ад геа… і лац.: tectura — пакрыццё) — самыя буйныя рысы рэльефу Зямлі: мацерыкі і акіянічныя западзіны.

Геатэктурныя элементы рэльефу абумоўлены сіламі агульнапланетарнага маштабу, якія ўзаемадзейнічаюць з усімі іншымі працэсамі, што прымаюць удзел у фармаванні структуры зямной кары. Тэрмін «геатэктура» прапанаваны ў 1946 годзе І. П. Герасімавым.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Геамарфалогія