wd wp Пошук:

Гаструла

Адзін з механізмаў гаструляцыі — інвагінацыя
1 — бластула,
2 — гаструла.

Гаструла (новалат. gastrula, ад стар.-грэч.: γαστήρ — страўнік, чэрава) — адна з стадый зародкавага развіцця мнагаклетачных жывёл. Зародак на стадыі гаструлы мае двухслаёвую сценку і поласць (гастрацэль), стасуецца з вонкавым асяроддзем пры дапамозе адтуліны - бластапора. Вонкавая сценка называецца эктадэрма, унутраная - энтадэрма. Гэта першасныя зародкавыя лісткі. У склад энтадэрмы, радзей эктадэрмы спачатку ўваходзіць і матэрыял сярэдняга лістка - мезадэрмы. Да канца гаструляцыі мезадэрма вылучаецца ў самастойны пласт, і зародак ператвараецца з двухслаёвы ў трохслаёвы. Пераход ад бластулы да гаструлы ў розных жывёл адбываецца па-рознаму. На стадыі гаструлы могуць быць ужо выяўленыя некаторыя адрозненні ва ўласцівасцях зародкавых лісткоў, якія папярэднічаюць іх марфалагічнаму дыферэнцыяванню. Адрозненні ў будове зародкаў розных жывёл на гэтай стадыі развіцця абумоўлены як тыпам будовы іх яек, так і розным ладам жыцця зародкаў. У большасці жывёл зародак стадыю гаструлы праходзіць у яйкавых абалонках або ў целе маці; у некаторых гідроідаў гаструла - свабодная лічынка.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эмбрыялогія