Гарыскі дзяржаўны ўніверсітэт (арм.: Վանաձորի Հովհաննես Թումանյանի անվան Պետական Համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Гарыс.
Вытокі Гарыскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзыходзяць да стварэння педагагічнага факультэта ў Гарысе ў 1967 годзе ў складзе Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, размешчанага ў Ерэване. Праз 4 дзесяцігоддзі па рашэнні ўрада Арменіі Гарыскі дзяржаўны ўніверсітэт быў утвораны ў 2006 годзе на базе факультэтаў Армянскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта і Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.