wd wp Пошук:

Гарвардская абсерваторыя

Гарвардская абсерваторыя — навукова-даследчая ўстанова Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснаваная ў 1839 годзе. У яе склад уваходзяць астранамічныя абсерваторыі на тэрыторыі ўніверсітэта (з 1844); радыё-астранамічныя і метэорныя станцыі ў іншых месцах ЗША. З 1955 з Гарвардская абсерваторыя была аб’яднаная Смітсанаўскага астрафізічнай абсерваторыяй у Кембрыджы. Асноўныя інструменты: 1,5-м рэфлектар, 60-см і 80-см тэлескопы Шміта, 18-м радыётэлескоп і інш. Асноўныя напрамкі даследаванняў: вывучэнне зменных зорак, фотаметрычныя і спектрафотаметрычныя даследаванні зорак, туманнасцяў, галактык, радыёастранамічныя даследаванні, вывучэнне праблемы ўнутранай будовы зорак, касмалогія. У Гарварскай абсерваторыі знаходзіцца унікальная шкляная бібліятэка (звыш 500 тыс. негатываў). На Гарвардскай абсерваторыі распрацавана першая дэталёвая спектральная класіфікацыя зорак (Гарвардская фотаметрыя), адкрыта залежнасць “перыяд змены бляску - свяцільнасць” для цэфеід, складзеныя шырокія каталогі зорных велічынь, спектраў, скопішч галактык і інш.

Гл. таксама

Спасылкі

Публікацыі назіранняў у Цэнтры малых планет:

Публікацыі ў базе даных NASA ADS:

Назіранні камет і спадарожнікаў планет пасля 1870 года:

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Астранамічныя абсерваторыі ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарвардскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Масачусетса