wd wp Пошук:

Гарадскія няўдачы

«Гарадскія няўдачы» — камічная кінанавела «Белдзяржкіно» рэжысёра Н.Чыкіна. Фільм выйшаў на экраны 4 мая 1927 года. Фільм не захаваўся. у галоўнай ролі — В.Макараў (селянін).

Сюжэт

Селянін Ягорыч прыязджае ў Маскву, каб прадаць на рынку парсючка. Упершыню апынуўшыся ў вялікім горадзе, ён становіцца мімаволі парушальнікам правілаў вулічнага руху: пераходзіць вуліцы ў неналежных месцах, ідзе па тратуары насустрач людскаму патоку, садзіцца не ў той трамвай ды яшчэ з пярэдняй пляцоўкі, займае месца кандуктара і г.д. Змучыўшыся, заплаціўшы штраф і страціўшы парсючка, Ягорыч так і не здолеў дабрацца да патрэбнага месца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы 1927 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)