wd wp Пошук:

Ганна Леанідаўна Сола

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сола.

Га́нна Со́ла (нар. 16 лютага 1996, Шуміліна) — беларуская біятланістка. Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2015 года ў эстафеце.

Спартыўная кар’ера

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пр Эст
2015 ЧС Раўбічы U19 29 5 13 1
2016 ЧС Чэйле-Градзістэй U21 14 12 22 -
2017 ЧС Осрблье U21 7 59 - 6

На Чэмпіянатах свету

Ганна Сола паказала трэці вынік у спрынце на чэмпіянаце свету-2021 у славенскай Паклюцы. Яна прабегла дыстанцыю 7.5 км за 21 мінуту 33.1 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху.

Кар’ера ў Кубку свету

Дэбютавала ў Кубку свету 5 снежня 2015 года ў спрынтарскай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя), заняла 37 месца і такім чынам адразу ж трапіла ў ачковую зону.

10 снежня 2021 года атрымала перамогу на этапе Кубка свету, выйграўшы спрынт у Гохфільцэне (Аўстрыя).

Агульны залік у Кубку свету

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шуміліне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага