wd wp Пошук:

Ганапор

Брушны бок (ніз) самкі амерыканскага амара, прадстаўнік класа вышэйшых ракаў. Ганапоры знаходзяцца на асновах трэцяй пары хадзячых ног, размешчаныя ў кірунку хваста жывёлы.

Ганапора ці ганапор ці генітальная адтуліна — спецыялізаваная адтуліна, якой адкрываецца ў навакольнае асяроддзе тая ці іншая пратока палавой сістэмы у шматклеткавых жывёл. Лік і набор ганапораў аказваецца розным у прадстаўнікоў розных таксанамічных груп. У жывёл з добра дыферэнцыяванай палавой сістэмай ганапорам у самцоў адкрываецца семявывяргальны канал, а ў самак — вагінальная і маткавая пратокі.

У большасці груп шматклеткавых палавыя залозы — зыходна парныя органы, а пратокі кожнай залозы адкрываліся ўласнай адтулінай, размешчанай сіметрычна адносна медыяльнай плоскасці цела. Няпарныя ганапоры ўзнікалі шматкроць шляхам збліжэння і зліцця дыстальных частак пратокаў (напрыклад, у хрыбетных) ці рэдукцыі адной з палавых залоз (напрыклад, у чэраваногіх малюскаў).

Часта спецыялізацыя генітальных адтулін апыняецца няпоўнай. У прыватнасці, нярэдка яны выступаюць у ролі нефрапораў — адтулін пратокаў выводнай сыстэмы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палавыя органы
Катэгорыя·Анатомія жывёл