wd wp Пошук:

Галіна Міхайлаўна Лебедзева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзева. Галіна Міхайлаўна Лебедзева (нар. 17 ліпеня 1976, Віцебск) — беларуская спартсменка (скачкі на батуце). Майстар спорту СССР (1991), майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1993). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Біаграфія

Чэмпіёнка свету 2003 года ў сінхронных скачках на батуце. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету на батуце 1994 года ў сінхронных скачках, 1996 года — у камандных спаборніцтвах і сінхронных скачках, 1998 года — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1996 года ў індывідуальных скачках, 1999 года — у камандных спаборніцтвах, 2001 года — у сінхронных скачках.

Чэмпіёнка Еўропы 1997 года ў індывідуальных скачках, 1998 года — у камандных спаборніцтвах, 2000, 2002 і 2004 гг. — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1995 і 1997 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года — у індывідуальных і сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1993 года ў камандных спаборніцтвах, 1995 і 2002 гг. — у індывідуальных скачках. Сярэбраны прызёр Кубка свету 1995 года ў сінхронных скачках, 1997 года — у індывідуальных і сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр Сусветных гульняў 1997 года ў сінхронных скачках.

З 1992 года працавала інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гімнасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа