wd wp Пошук:

Гальян Лагоўскага

Гальян Лагоўскага, або амурскі гальян (Phoxinus lagowskii) — рыба сямейства карпавых, род Гальяны (Phoxinus).

Характэрныя прыкметы

Бакавая лінія поўная. Па баках цела светлая палоска, часам рэдка раскіданыя дробныя чорныя плямы. Даўжыня да 17,5-20 см.

Распаўсюджанасць

Верхняе цячэнне Лены, басейн Амура і рэкі Амурскага лімана.

Лад жыцця

Аддае перавагу хуткаплынным халодным рэкам. Нераст увясну, парцыённы. Харчуецца бентасам, паветранымі казуркамі, маладняком і ікрой ласосевых. З’яўляецца ежай для шматлікіх драпежных рыб.

Гаспадарчае значэнне

Не мае гаспадарчага значэння.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей