wd wp Пошук:

Галец звычайны

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сліж. Галец звычайны (Barbatula barbatula) — рыба сямейства Balitoridae. Народныя назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і іншыя.

Апісанне

Даўжыня 10-15 см. Цела цыліндрычнае, амаль не ўкрытае луской (адсюль назва), на баках дробныя лускі, якія ляжаць паасобку. Спіна і бакі шараватыя, з зеленавата-бурымі плямамі. Плаўнікі бурыя з радамі цёмных плямак. Маюцца тры пары вусікаў (на верхняй сківіцы і ў кутках рота). Самцы буйнейшыя за самак, з больш доўгімі груднымі плаўнікамі.

Пашырэнне

Пашыраны ў Сярэдняй і Паўночнай Еўропе. На Беларусі нешматлікі, водзіцца пераважна ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і пясчаным або камяністым дном.

Асаблівасці біялогіі

Донная аселая рыба. Спосаб жыцця адзіночны, у час нерасту збіраецца чародкамі. Актыўны ноччу і на змярканні, днём хаваецца пад камяні, у норы і іншыя сховішчы.

Моладзь гальцоў корміцца доннымі дробнымі арганізмамі, дарослыя — беспазваночнымі, ікрой іншых рыб.

Полавая спеласць наступае ў 2—3 гады пры даўжыні 6 см. Нераст у красавіку-маі. Ікру адкладвае на расліны і пясок. Плоднасць 2,5—6 тыс. ікрынак.

Значэнне і выкарыстанне

Непрамысловы від. Выкарыстоўваецца як прынада для лоўлі драпежных рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Карпападобныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак