wd wp Пошук:

Галадзянка

Галадзя́нка (Падко́сцелак) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Падкосцелак. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Галадзянкі складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,1 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,32 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 2,59 км, плошча вадазбору — 1,7 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 2,2 м.

Возера Галадзянка

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, на поўдні сягаюць 15 м. Схілы парослыя лесам, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні зліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да 2 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае.

На захадзе з возера ідзе кароткая пратока да возера Галодна.

Стары масток

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Астравецкага раёна