wd wp Пошук:

Галавахордавыя

Галавахордавыя (Cephalochordata) — адзіны падтып бесчарапных хордавых жывёл. Маюць прымітыўную будову, хоць усе прыкметы хордавых у іх выразныя.

Апісанне

Дробныя (4—8 см даўжынёй) рыбападобныя марскія жывёлы. Галавы няма, цела складаецца з тулава і хваста.

Шкілет прадстаўлены хордай, якая пачынаецца ў пярэдняй частцы цела, перад мозгам. Косці адсутнічаюць. Сэрца прадстаўлена скарачальным сасудам. Дыханне шчэлепнае. Мускулатура сегментаваная, эпідэрміс аднаслойны. Мозг адсутнічае, але маюцца дзве пары цэрэбральных долей і цэнтральная нервовая сістэма.

Пашырэнне

Насяляюць мелкаводдзі цёплых мораў. Налічваецца каля 35 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца планктонам.

Раздзельнаполыя.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Галавахордавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта