wd wp Пошук:

Віцебская купецкая фабрыка аптычных вырабаў

Віцебская (купецкая) фабрыка аптычных вырабаў — прадпрыемства, якое працавала ў 18921941 гг. у Віцебску. Першае прадпрыемства такога роду ў Расійскай імперыі.

Пасля 1917 г. праведзена рэканструкцыя, у 1941 годзе фабрыка эвакуіравана ў гарадскі пасёлак Суксун Пермскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку фабрыкі быў заснаваны завод электравымяральных прылад.

Узнагароды

Два Залатыя медалі Усерасійскіх выставак (пачатак XX ст.) за высакаякасныя аптычныя і фізічныя інструменты, акуляры і пенснэ.

Рэсурсы

Фабрыка мела паравую машыну, 10 замежных станкоў (1910).

Працавалі 125 рабочых (1913), кошт прадукцыі 115 тыс. руб. (1913).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Зніклі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·1892 год у Віцебску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебска