wd wp Пошук:

Віцебская абласная філармонія

ДКУ «Віцебская абласная філармонія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Філармонія створана ў 1989 годзе на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Віцебску. Размешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 года тут усталяваны нямецкі духавы орган «Glatter-Gotz».

У склад Віцебскай абласной філармоніі ўваходзяць

Будынак

Будынак для Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва пабудавана на месцы дарэвалюцыйнага гарадскога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекта клуба. Архітэктура будынка мае класічныя формы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцікам карынфскага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі размешчаны вестыбюль, фае і глядзельная зала на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканні для клубнай работы.

Дырэктары

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·1957 год у Віцебску
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філармоніі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1957 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Плошча Леніна (Віцебск)
Катэгорыя·1989 год у Віцебску
Катэгорыя·Культура Віцебска