wd wp Пошук:

Віталь Уладзіміравіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Віта́ль Уладзі́міравіч Казло́ўскі (28 лістапада 1955, Мінск14 кастрычніка 2021, Мінск) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 лістапада 1955 г. у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 1980 годзе, затым — аспірантуру Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дактарантуру Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Займаў пасады памочніка прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі1987 года), адказнага сакратара Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1978 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1999 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Інтэграцыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Еўрапейскую эканамічную прастору».

Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Міжнародным універсітэце «МІПСА», Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці, Мінскім філіяле Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава, Усходнееўрапейскім універсітэце эканомікі і менеджменту і інш. Працаваў прафесарам кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедры фінансаў і бугалтарскага ўліку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, галоўным навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута эканомікі Міністерства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Кіраваў падрыхтоўкай навукова-педагагічных кадраў (аспірантаў, суіскальнікаў і магістрантаў). У 2004—2006 гадах з’яўляўся галоўным дарадцам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Памёр у Мінску 14 кастрычніка 2021 года ад каранавіруснай хваробы.

Навуковыя інтарэсы

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам макраэканомікі, міжнародных эканамічных і валютна-фінансавых адносін. Займаўся вывучэннем праблем ўстанаўлення сувязі заработнай платы з вынікамі вытворчасці ва ўмовах планавай эканомікі, інтэграцыйных працэсаў і кірункаў развіцця краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Распрацаваў тэорыю і сацыяльна-эканамічнае змест працэсу выраўноўвання эканамічнага і культурнага ўзроўню краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ва ўмовах глабалізацыі.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА