wd wp Пошук:

Віскаша

Віскаша (Lagidium) — род грызуноў сямейства шыншылавых. Эндэмікі Паўднёвай Амерыкі, жывуць у Андах.

Апісанне

Даволі буйныя грызуны з вялікімі вушамі і вачыма. Вонкавым выглядам нагадваюць трусікаў з доўгім хвастом. Даўжыня цела (без хваста) 295—475 мм, хваста — 215—400 мм.

Жывуць у суровых горных умовах. Кормяцца травамі. Самкі нараджаюць толькі адно дзіцяня.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шыншылавыя
Катэгорыя·Сысуны Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта