wd wp Пошук:

Вісентэ Кардуча

Вісентэ Кардуча, таксама Вінчэнца Кардучы (Vincenzo Carducci, або Carducho; 1576—1638) — іспанскі жывапісец італьянскага паходжання, брат і вучань Барталамэ Кардуча.

Вісентэ Кардуча нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1576 годзе (па іншых дадзеных — у 1578) і яшчэ ў дзяцінстве перасяліўся ў Іспанію разам са сваім братам, якому да самай яго смерці дапамагаў у працы. Падобны па манеры пісьма ў сваіх першапачатковых працах са сваім братам, Вісентэ неўзабаве набыў самастойнасць і далучыўся да натуралістычнага кірунку іспанскага мастацтва.

Галоўная яго праца — 54 карціны паводле эпізодаў з жыцця святога Бруна і картэзіянскіх манахаў, напісаныя для картэзіянскага манастыра ў Паўлары (цяпер у музеі Фамента ў Мадрыдзе). У Эрмітажы знаходзіцца яго «Відзеж святога Антонія Падуанскага» (№ 412).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы