wd wp Пошук:

Вінны камень

Вінны камень на старой корцы

Вінны камень — крышталічны асадак, утвараецца пры вытворчасці віна пры спіртавым закісанні, вытрымцы і апрацоўцы. Пры гэтым працэсе канцэнтрацыя віннага каменя становіцца вышэй кропкі насычэння і пры паніжэнні тэмпературы або страсанні ён выпадае ў асадак. Па гэтай прычыне віно да разліву трымаюць пры нізкай тэмпературы. Вінны камень з’яўляецца сыравінай для вытворчасці віннай кіслаты. Галіна прымянення — хлебапячэнне, гальваніка (луджэнне).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Харчовая прамысловасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі