wd wp Пошук:

Віндэльвен

Віндэльвен (Vindelälven) — рака на поўначы Швецыі, галоўны (левы) прыток р. Умэ Эльв. Даўжыня каля 450 км, плошча басейна каля 13 тыс. км². Бярэ пачатак у Скандынаўскіх гарах на вышыні каля 1100 м. Сілкаванне снегавое і дажджавое. Сярэднегадавы расход каля 190 м³/сек. Цячэ ў вузкай даліне; шмат вадаспадаў. Працякае праз шэраг азёр; найбуйнейшае з іх — Стур-Віндэльн, ніжэй якога Віндэльвен выкарыстоўваецца для сплаву леса.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Басейн Батнічнага заліва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэкі Швецыі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта