wd wp Пошук:

Віленская мячэць

Віленская мячэць — колішні магаметанскі храм у Вільні.

Пабудавана мусульманамі-татарамі, паселенымі вялікім князем літоўскім Вітаўтам ў прадмесці Вільні Лукішкі, відаць, у канцы XIV—пач. XV стст. Упершыню ўпамінаецца ў творы «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») 1558 года, напісаным невядомым аўтарам — татарынам з Вялікага Княства Літоўскага, у шэрагу інш. драўляных мячэцяў. Невядомы польскі падарожнік у 1581 годзе адзначыў, што ў Віленскай мячэці ніякіх выяў не было, падлога заслана каляровымі дыванамі. Побач з мячэццю распалагаліся татарскія могілкі.

Паводле апісанняў сярэдзіны XIX ст., Віленская мячэць была квадратнай у плане, спераду мела навес на слупах, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам па цэнтру. Пасля некалькі разоў перабудоўвалася.

У пачатку XX ст. планавалася пабудаваць мураваны будынак мячэці, аднак гэта не ўдалося з-за пачатку Першай сусветнай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць разбурана па загаду савецкіх ўладаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мячэці Літвы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Вільнюса
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Літвы, знішчаныя савецкай уладай
Катэгорыя·Драўляная архітэктура Літвы