wd wp Пошук:

Вілем ван Алст

Вілем ван Алст (нідэрл. Willem van Aelst, нар. 16 мая 1627 г. (хрышчоны) Утрэхт або Дэльфт — памёр пасля 1683, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак эпохі барока, прадстаўнік галандскай школы кветкавага і фруктовага нацюрморта.

Жыццё і творчасць

Вілем ван Алст вучыўся жывапісу ў свайго дзядзькі, мастака Эверта ван Алста. 9 лістапада 1643 года быў прыняты ў дэлфцкую гільдыю мастакоў св. Лукі. У 1645—1649 гадах ван Алст жыве і працуе ў Францыі, затым да 1656 года — у Італіі. Доўгі час знаходзіцца ў Фларэнцыі, дзе выконвае замовы вялікага герцага Тасканскага Фердынанда II Медычы. У Італіі ван Алст знаёміцца ​​і супрацоўнічае разам з іншым нідэрландскім майстрам, Ота Марсеусам ван Скрыкам, які часта выконвае выявы насякомых у нацюрмортах ван Алста. Пасля знаходжання ў Італіі доўгі час падпісваў свае карціны замацаванай за ім мянушкай «Vogelverschrikker» (птушынае пудзіла), якая зрабілася потым яго псеўданімам. З 1657 года і да сваёй смерці мастак жыў і працаваў у Амстэрдаме. Уладкаваўшы майстэрню, ён пачаў прымаць вучняў, сярод якіх былі Рашэль Руйш і Марыя ван Астэрвейк.

Самая ранняя з работ ван Алста, «Нацюрморт з садавінай» (1642), была знішчана падчас Другой Сусветнай вайны.

Вілем ван Алст быў выдатным майстрам нацюрморта, цудоўна валодаў колерам і асаблівым уменнем перадаваць на сваіх карцінах малюнкі тканін, металаў, птушынага пер’я і т. п. Яго нацюрморты адрозніваюцца ад нацюрмортаў яго галандскіх суайчыннікаў багаццем антыкварных цацанак эпохі Адраджэння. У яго нацюрмортах часта сустракаецца сіні аксаміт. Мастак выкарыстоўваў вельмі дарагі лазурытавы пігмент. Гэты інгрэдыент прывозілі з Кітая. У наш час яго палотны можна ўбачыць у найбуйных музеях і карцінных галерэях.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1627 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлфце