У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алксніс.
Віктар Імантавіч Алксніс (лат.: Viktors Alksnis; 21 чэрвеня 1951, Таштагол, СССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, народны дэпутат СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, дэпутат Дзярждумы Расіі (1999—2007).
Нарадзіўся ў горадзе Таштагол Кемераўскай вобласці. У 1973 скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча імя Я. Алксніса (дзеда Віктара Алксніса). Па спецыяльнасці — ваенны інжынер па радыёэлектроніцы. Праходзіў службу на інжынерных пасадах у ВПС. Воінскае званне — палкоўнік.
У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. У 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. Ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў дэпутацкай групы «Саюз». Актыўна выступаў за захаванне Саюза ССР, абараняў правы рускамоўнага насельніцтва краін Прыбалтыкі. Адзін з ініцыятараў адстаўкі міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ і міністра ўнутраных спраў СССР Вадзіма Бакаціна. У 1992—1993 гадах уваходзіў у Палітраду Фронту нацыянальнага выратавання (ФНВ), быў адным з намеснікаў старшыні выканкама ФНВ.