wd wp Пошук:

Вячаслаў Цімафеевіч Горын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горын.

Вячаслаў Цімафеевіч Горын (6 лютага 1931, Астрахань, РСФСР — 2 кастрычніка 1994) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне заатэхніі, развядзення і генетыкі сельскагаспадарчых жывёл. Акадэмік УАСГНІЛ (1973).

Біяграфія

У 1948 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1953 годзе. У тым жа годзе ўладкаваўся на працу малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытут жывёлагадоўлі, але прапрацаваўшы там некаторы час, сышоў у Капыльскую МТС, дзе да 1955 года займаў пасаду галоўнага заатэхніка.

У 1955 годзе ўзначаліў калгас імя Чапаева і працаваў там да 1959 года. З 1959 года намеснік начальніка Упраўлення па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл. З 1959 па 1964 гады старшыня калгаса «40 гадоў Кастрычніка».

У 1964 годзе прызначаны дырэктарам Беларускага НДІ жывёлагадоўлі, гэтую пасаду займаў да 1973 года, адначасова з гэтым з 1964 па 1977 гады загадваў аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл у гэтым жа НДІ.

У 1973—1975 гадах віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Рэктар (1975—1977), загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл (1975—1987) Усесаюзнага СГІ завочнай адукацыі.

У 1977—1979 гадах дырэктар УНДІ племянной справы (1977—1979). У 1987—1991 гадах генеральны дырэктар Усесаюзнага навукова-вытворчага аб’яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі, дырэктар і загадчык аддзела прыкладной генетыкі Галаўнога селекцыйна-генетычнага цэнтра (г. Быкава Маскоўскай вобласці).

З 1991 года дырэктар Усерасійскага навукова-даследчага селекцыйна-генетычнага інстытута жывёлагадоўлі.

Памёр 2 кастрычніка 1994 года.

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Вучоныя Расіі
Катэгорыя·Постаці савецкай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрахані
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмікі РАСГН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР