Вясельны торт — адна з вясельных традыцый, найважнейшы элемент урачыстага меню. Звычайна торт пякуць ў некалькі паверхаў, пакрываюць цукровай глазурай, памаднай масай або марцыпанамі. Часта вясельны торт завяршаюць фігуркамі маладых.
Па традыцыі маладыя разам разразаюць вясельны торт — чыя рука знаходзіцца вышэй, вызначаецца, хто будзе галоўным у новай сям’і. Першы кавалак вясельнага торта, як правіла, прадаецца на аўкцыёне. Дадзеная традыцыя сімвалізуе салодкае жыццё маладых. І з гэтай хвіліны прынята больш не крычаць «горка», усё горкае застаецца ў мінулым.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |