wd wp Пошук:

Вялікавухая лісіца

Вялікавухая або вушастая лісіца (Otocyon megalotis) — драпежны сысун сямейства сабачых, адзіны від роду. Навуковая назва гэтай жывёлы перакладаецца з грэчаскай як «вушасты сабака вялікавухі».

Вушастая лісіца падобная да звычайнай лісы, але драбнейшая і з непрапарцыйна вялікімі вушамі. Даўжыня яе цела 46-66 см, вышыня ў карку да 40 см. Даўжыня хваста 24-34, вага 3-5,3 кг. Пыса кароткая, вострая. Вушы, як і ў многіх пустынных жывёл, вельмі вялікія — да 13 см у вышыню, шырокія ў корня, востраканцовыя. Пярэднія лапы з пяццю пальцамі, заднія з чатырма.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта