wd wp Пошук:

Вушастая сава

Вушастая сава (Asio otus) — птушка з сямейства савіных.

Апісанне

Дастаткова буйная птушка, з «вушкамi». Даўжыня цела 33-39 см, размах крылаў 86-100 см. Палосы на сподзе са «стрэлкамi». Параўнальна стройны сілуэт, вочы аранжава-жоўтыя. Актыўная ўначы. У палёце «вушкi» непрыкметныя, крылы апускае далёка ўнiз. У час шлюбных палётаў часта лопае крыламi. Занепекоеная пры гняздзе крычыць непрыемным голасам, падобным на плач дзiцяцi.

Адрозніваецца ад балотнай савы вялікімі вушнымі пукамі, якія складаюцца з 6 пёраў, больш кароткім першым махавым пяром (карацей чацвёртага) і афарбоўкай. Агульны тон афарбоўкі — той жа, але цёмныя плямы верхняй боку цела не зліваюцца ў падоўжаныя палосы, як у балотнай савы, а стрыжневыя плямы на ніжнім баку цела выцягнутыя ў папярочным кірунку. Памеры цела тыя ж або крыху меншыя.

Пашырэнне

Вобласць яе гнездавання абдымае Галарктыку (акрамя поўначы і поўдня; лакальна сустракаецца ў Афрыцы — Эфіопія, Кенія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга).

Звычайная вушастая сава жыве выключна ў лясах, аддаючы перавагу іглічнаму лесу замест чарналесся, бо тут яна меней прыкметная па сваёй афарбоўцы. Насяляе ўскрайкi высакастволых хваёвых і мяшаных лясоў, парослыя дрэвамі рачныя даліны, групы старых дрэў сярод палёў, паркі, старыя могілкі, сады. У Арменіі даходзіць да 2750 м, а на Цянь-Шані — да 3000 м. На Беларусі звычайны від.

Аселая ці качуючая, паўночныя еўрапейскія, азіяцкія і амерыканскія папуляцыі пералётныя. Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, а таксама непасрэдна на поўдзень ад яго, даліна ніжняга Ніла.

Асаблівасці біялогіі

Займае старыя гнёзды іншых птушак, якія размяшчаюцца ў высокіх і густых кронах (часцей за ўсё пасля крумкачовых птушак, такіх як варона і сарока), часам гнёзды вавёрак. Гняздуе пад ветраломам, паміж каранямі дрэў, у дуплах, на вербах са зламанымі вяршалінамі. Займае і гнездавыя скрынкі.

Гняздо без высцілкі, як правіла размяшчаецца дастаткова высока, але вядомыя выпадкі выяўлення гнёздаў на вышыні ўсяго 1,5-2 метраў. Кладка (у канцы сакавіка і красавіка) звычайна з 4-5 шарападобных белых яец.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Савіныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL