wd wp Пошук:

Вуліца Жасткова

Вуліца Жасткова (гістарычная назва: вуліца 4-я Смаленская) — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска. У 1985 годзе названа ў гонар удзельніка вызвалення Віцебскай вобласці Героя Савецкага Саюза А. П. Жасткова.

Гісторыя і апісанне

Забудоўвалася ў XV—XVI стагоддзі. Пачатак вуліцы супадае з вуліцай Сазонаўскай, якая пачыналася ад Магілёўскага рынку і з 1922 года называлася ў гонар польскага рэвалюцыянера Домбаля. Сучасная вуліца пачала фарміравацца ў сярэдзіне XX стагоддзя. Працягласць ад вуліцы Леніна да Гапеева ручая складае 450 м. У сваім пачатку вуліца праходзіць уздоўж плошчы Перамогі. Вуліца забудавана пераважна 3-5-павярховымі будынкамі.

Будынкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вуліцы Віцебска