wd wp Пошук:

Вулканоіды

Вулкано́іды — гіпатэтычныя астэроіды, якія могуць мець арбіту ў дынамічна стабільнай зоне паміж 0,08 і 0,21 а. а. ад Сонца, унутры арбіты Меркурыя. Назва паходзіць ад гіпатэтычнай планеты Вулкан, якую беспаспяхова шукалі астраномы 18 ст. для тлумачэння залішняй прэцэсіі перыгелія Меркурыя. Пасля высвятлілася, што анамальная арбіта Меркурыя з’яўляецца эфектам, які тлумачыцца агульнай тэорыяй адноснасці.

Вулканоіды дагэтуль не выяўлены, нягледзячы на шматлікія пошукі з дапамогай наземных тэлескопаў і нядаўнія пошукі, якія правяла НАСА з выкарыстаннем паветраных суднаў для палётаў на вялікай вышыні F-18 і субарбітальных ракет Black Brant. Пошукі было надзвычай складана праводзіць з-за яркасці Сонца. Калі вулканоіды і існуюць, то мяркуецца, што іх дыяметр не перавышае 60 км з-за магчымага альбеда, бо буйнейшыя аб’екты ўжо былі б выяўлены.

Тым не менш, лічыцца, што вулканоіды могуць існаваць, бо пошукавы раён гравітацыйна стабільны. Акрамя таго, усыпаная кратарамі паверхня Меркурыя можа азначаць, што папуляцыя вулканоідаў, верагодна, існавала на самай ранняй стадыі ўтварэння Сонечнай сістэмы. Для будучых пошукаў вулканоідаў, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўвацца невялікія тэлескопы касмічнага базавання, здольныя весці назіранні за калясонечнымі абласцямі.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сонечная сістэма
Катэгорыя·Гіпатэтычныя планеты