wd wp Пошук:

Восіп Мікалаевіч Вайніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайніловіч. Восіп Мікалаевіч Вайніловіч (1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага беларускага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Габданк».

У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў. Варшаўская кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У красавіку 1883 г. за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з універсітэта. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снежні 1884 г. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Вайніловічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску