wd wp Пошук:

Востраў Свабоды

востраў Свабоды ў Гудзонскім заліве.

Востраў Свабоды (Liberty Island) — незаселены востраў у Верхняй Нью-Ёркскай бухце, у некалькіх кіламетрах ад паўднёвага ўскрайку вострава Манхэтэн і ў 600 метрах ад парка Лібэрці ў штаце Нью-Джэрсі. Плошча 4 га.

Індзейцы называлі гэты востраў Мінісаіс, першыя пасяленцы — Вялікай вустрычнага бухтай (Great Oyster Bay). У 1660 г. востраў набыў Ісаак Бедлоу, і з тых часоў востраў называўся Бедлоўс (Bedloe’s Island). У 1758 г. перайшоў да гарадскіх уладаў Нью-Ёрка, перададзены пад юрысдыкцыю федэральнага ўрада ў 1796 г.

У 1841 г. востраў быў умацаваны будынкам форта Вуд у форме адзінаццаціканцовай зоркі. У 1886 г. на яго была ўстаноўлена знакамітая статуя Свабоды, якая была заклікана служыць прывітаннем для імігрантаў, якія прыбывалі на размешчаны ў 1600 метрах востраў Эліс. У 1956 г. востраў быў перайменаваны ў гонар статуі (Liberty па-англійску — «свабода»).

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Астравы Нью-Ёрка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96