wd wp Пошук:

Вобла

Во́бла (Rutilus rutilus caspicus) — паўпрахадная рыба.

Даўжыня да 30 см, маса 150—800 г. Цела даўгаватае, злёгку пляскатае з бакоў, пакрытае буйной лускай. Жыве ў Каспійскім моры і рэках, якія ў яго ўпадаюць. Аб’ект промыслу. Асобымі кулінарнымі ўласцівасцямі мяса воблы не вылучаецца (сярэдняя тлустасць 2,5 %, лепшая вобла — зімняй падлёднай лоўлі). Пераважна прадаецца вяленай і вэнджанай. Вяленую рыбу можна адварваць (10 — 20 мінут у кіпячай вадзе) або запякаць у духоўцы, у накрытай крышкай патэльні. Вараную або печаную вяленую воблу дадаюць у халаднік, салаты або выкарыстоўваюць як халодную закуску.

Шырока распаўсюдзілася ў меню беларусаў у канцы XIX ст. у пачатку ўрбанізацыі, да Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) была адной з найбольш спажываных рыб.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных