wd wp Пошук:

Вераценніцавыя

Вераценніцавыя (Anguidae) — cямейства яшчарак.

Амаль для ўсіх відаў яго характэрна змеепадобнае цела і адсутнасць канечнасцей. Цела ўкрыта зверху і знізу чарапіцападобнай луской, пад якой суцэльным панцырам размешчаны касцявыя пласцінкі, пранізаныя сістэмай тонкіх канальцаў. Галава зверху пакрыта сіметрычна размешчанымі буйнымі шчыткамі, паміж якімі вялікі патылічны шчыток. Характэрна таксама наяўнасць раздзельных і рухомых павек, круглай зрэнкі. Язык кароткі, з больш тоўстай задняй часткай і звужанай пярэдняй, якая мае выразку і пакрыта лускападобнымі сасочкамі. Хвост ломкі, здольны да аўтатаміі і рэгенерацыі.

Сямейства ўключае каля 10 родаў, больш за 80 відаў (напр. жаўтапузік), якія пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі пашырана вераценніца ломкая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вераценніцавыя