wd wp Пошук:

Венецыянскае шкло

Муранскі майстар па шкле за працай

Венецыянскае шкло — мастацкія пасудзіны, пераважна выдзіманыя, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстэркі і іншыя вырабы. Вытворчасць пачалася ў канцы 13 стагоддзя ў Венецыі, дзе быў засвоены вопыт мастацкага шкларобства Сірыі і Візантыі. Чашы і кубкі 15 стагоддзя з каляровага шкла з размалёўкай эмалямі мелі формы, што ішлі ад готыкі. З сярэдзіны 16 стагоддзя пашыраны стройныя, вытанчаныя па формах бакалы і вазы, каляровыя і бясколерныя, з філігранню або з кракле (узорам з тонкіх трэшчын). У 17-18 стагоддзях вырабы са шкла (бясколернага, агатавага, карычневага з металічнымі блішчынкамі, мазаічнага) сталі вычварныя, дэкор — стракаты (посуд, люстры). З сярэдзіны 19 стагоддзя выпускаюцца вырабы па ўзорах 16-17 стагоддзяў, з 1950-х гадоў — літыя пасудзіны новых форм, пераважна простых і функцыянальна абгрунтаваных.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Культура Венецыі
Катэгорыя·Венецыянскае шкло
Катэгорыя·Шкло