wd wp Пошук:

Венера Капіталійская

Венера Капіталійская — рымская скульптура, высечаная з мармуру меркавана ў II стагоддзі па ўзоры грэчаскай статуі Афрадыты IV стагоддзя да н. э.

Адлюстроўвае аголеную жанчыну, якая стаіць побач з сасудам і адзеннем, якое ляжыць на ім. Яна затуляе рукамі ўлонне і грудзі (адносіцца да тыпу Venus Pudica — «Венера сціплая»).

Знойдзена на Вімінальскім узгорку ў Рыме паміж 1667 і 1670 гадамі. Перададзена ў дарунак Капіталійскаму музею ў 1754 годзе Папай Бенедыктам XIV.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экспанаты Капіталійскіх музеяў
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма